"Орша" прайграла таварыскі матч магілёўскаму "Дняпру", з якім наша каманда згуляе ў бліжэйшым сезоне ў 1-й лізе чэмпіянату Беларусі. Гульня ў Магілёве скончылася перамогай "Дняпра" 2:1. Адзіны гол у складзе аршанцаў пры ліку 0:2 забіў Саколка на 38-й хвіліне.
Орша: Гудзенка, Анкіновіч (Казарын, 46), Усачоў, Малафееў, Суздальцаў (Саколка, 46), Данілкоў, Магаль, Буба, Дудараў (Смірноў, 46), Кітаёў (Герасіменка, 46), Знак.