Раённы Савет дэпутатаў прыняў інвестыцыйную праграму на 2015 год. Інвестыцыйная праграма раёна - гэта план будаўніцтва, рэканструкцыі, мадэрнізацыі і г.д. аб'ектаў за кошт раённага бюджэту. Агулам прадугледжана патраціць на мэты праграмы больш за 32 мільярды рублёў. З 16 аб'ектаў якія ўвайшлі ў праграму на 2015 год, 6 - гэта новыя стэлы, якія паказваюць мяжу раёна. Такія стэлы будуць ўсталяваныя на трасе М1 (2 стэлы) ў Маскоўскім і Мінскім кірунку, трасе М8 (2 стэлы) у Віцебскім і Магілёўскім кірунках, а таксама на тарсах Р15 і Р76. Таксама прадугледжана дэцэнтралізацыя ацяплення ў СШ №8, дзіцячым садзе №6 і будынку былога дома-інтэрната па Чарняхоўскага. Сёння ўсе тры аб'екты ацяпляюцца кацельняй былой фабрыкі "Днепр", з 2015 года ацяпленне будзе ад усталяваных газавых катлоў.
Запланавана і будаўніцтва жылля за кошт раёну. Новыя шматкватэрныя дамы з'явяцца ў Андрэеўшчыне (тут акрамя жылых кватэраў прадугледжана абсталяванне амбулаторыі), Барні, Балбасава. Асобна выдзелены дом у Оршы па вуліцы Савецкай 29Б - запланавана яго карэкціроўка. З выключна сацыяльных аб'ектаў запланавана стварэнне ў вёсцы Хімы дашкольнай установы на 20 дзяцей і рэканструкцыя школы ў Арэхаўску. Таксама ў горадзе з'явіцца новы гатэль на 106 месцаў ў будынку Дома быта каля Кургана Славы.