У міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка раніцай у Сененскі РАУС звярнулася пажылая жанчына: ў ейны дом залез злачынца і абакраў яе. Паводле следства, злачынства адбылося напярэдадні жаночага свята і здзейсніла яго таксама жанчына. Вечарам, калі гаспадыні не было дома, злачынца зламала запоры на дзвярах і скрала з дому пенсіянеркі не вялікую суму грошай і бутэльку віна, называемага ў народзе "чарнілам". Агулам сума стратаў ацэнена ўсяго ў 85.000 рублёў.
11 сакавіка раніцай на Алімпійскай трасе каля Высокага затрыманы "Мэрсэдэс" пад кіарваннем жыхара Гродна. У аўтамабіле кіроўца перавозіў 200 бутэлек гарэлкі без акцызных марак на суму больш за 13 мільёнаў рублёў.