Фестываль у чацьверты раз адкрыўся ў суботу 14 сакавіка ў Лідскім гісторыка-мастацкім музее. Фармат фестывалю - поўнае разняволенне творцаў і гледачоў, што праяўляецца, у прыватнасці, у афармленні залі. Месцы для сядзення і ляжання гледачоў расстаўлены сярод экспазіцыі мастакоў безсістэмна, без нейкага ўпарадкавання. Акрамя мастацкіх экспазіцыяў фестываль дэманструе музычнае і тэатральнае мастацтва. Закрыццё "Самаката Геракла" пройдзе 21 сакавіка.
На фестывалі прадстаўлены і работы аршанцаў, сябраў клуба "Рэнесанс" - Паўла Сідаровіча і Дзмітрыя Талкачова. Абодва прадставілі на фестывалі некалькі работаў графікі, а Павал яшчэ і арт-аб'ект пад назвай "Вайна супраць усіх"