Святкаванне Дня святога Патрыка на Аршаншчыне стала ўжо традыцыйным. Некалькі год запар свята арганізоўваў рок-клуб Doors у Бараньскім Доме культуры. У гэтым годзе з Барані свята пераязжае ў Оршу. 21 сакавіка ў клубе "Піраміда" з ірландскімі матывамі выступяць Jeff & Сотоварищи, Stickpin і малады гурт Pat Yankes. Дзякуючы пераезду да жывой музыкі дадасца якасны свет і гук, таксама арганізатары абяццаюць конкурсы і памятныя прызы. Пачатак а 17-00
На відэа гурт Jeff & Сотоварищи канцэрт да Дня святога Патрыка 2013 годзе ў Барані