Пасля сканчэння рок-канцэрту, які адбыўся ў Барані 23 лістапада гомельскія музыкі з гурта W-Blast з усімі інструмантамі рушылі на аўтобусны прыпынак. Пакуль чакалі аўтобуса да іх падыйшоў натоўп так званых "гопнікаў", якія без відавочнай на тое прычыны напалі на музыкаў і пачалі іх жорстка збіваць.
У выніку інцэдэнту музыкам давялося звярнуцца за медычнай дапамогай і да супрацоўнікаў міліцыі.
Гэта не першы інцыдэнт ў нашым рэгіёне калі аматары рок-музыкі становяцца аб'ектам нападаў з боку так званых "гопнікаў". Такія інцыдэнты ўжо адбываліся і ў самой Барані пасля канцэртаў. Два гады таму, калі аднаму з удзельнікаў рок-канцэрту ў выніку падобнага нападу зламалі сківіцу, Аляксандар Мухін - кіраўнік рок-клуба Doors звяртаўся ў міліцыю, каб арганізаваць дзяжурства не толькі на самім канцэрце, але і пасля мерапрыемства на аўтобусным прыпынку. Нажаль, такое дзяжурства арганізавана не было і інцыдэнты працягваюцца да гэтае пары. Упершыню аб'ектам нападу бараньскіх "гопнікаў" сталі музыкі з іншага гораду.
На фота: гурт W-Blast На відэа: выступ гурта W-Blast у Барані супольна з гуртом Heavy Kids