Прайшоў 2-гі тур фінальнай стадыі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе сярод каманд 1-й лігі. "Экамол", які прадстаўляе Аршанскі раён, на пляцоўцы СДзЮШАР № 2 побач з Гарадскім стадыёнам прымаў аднаго з фаварытаў, каманду, што мае выдатныя шанцы на выхад у вышэйшую лігу - "Агракамбінат "Паўднёвы" з Гомельскага раёну. На жаль, "Экамол" пагоршыў сваё становішча, ён прайграў 1:4.
Табліца: УУС-Дынама - 16, Агракамбінат "Паўднёвы" - 14, Жлобін - 7, Экамол - 5, Гарняк - 4, Вадаканал - 4.