18:00

+1

4 м/с

1000 гПа

21:00

+0

3 м/с

1001 гПа

00:00

-2

3 м/с

1002 гПа

03:00

-4

2 м/с

1003 гПа

06:00

-3

3 м/с

1003 гПа

Орша, Эканоміка

Раніца зноў працуе

09.04.2015 12:34

5358 праглядаў, 4 каментара

Аднавіла сваю працу крама "Раніца", якая дала своё імя цэламу раёну горада

Крама была зачынена ў гэтым годзе ў выніку банкруцтва гандлёвага прадпрыемства "Раніца", як і іншыя гандлёвыя кропкі прадпрыемства. Цяпер крама адчынена зноў, але гандаль тут наладжвае новы гаспадар - Орша-Сервіс, які таксама, па-сутнасці, з'яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам ў сферы абслугоўвання. Не рэгулярна пачала працаваць і крамка празваная ў народзе "Маленькая Раніца" - былая чабурэчная па Магілёўскай. Замест харчоў і чабурэкаў тут час ад часу прадаюць дробныя прамысловыя тавары.

Закрыццё і аднаўленне працы Раніцы не адзіная значная змена ў сферы абслугоўвання нашага гораду. Так, некаторы час таму мясакамбінат паведаміў пра здачу ў арэнду сваіх фірмовых крамаў па вуліцы Магілеўскай (не парцуе некалькі меяцаў) і Шклоўскай.

Сярод прыватных аб'ектаў сэрвісу самым заўважным закрыццём апошняга часу стала закрыццё бара Джокер у Чаромушках. Бар быў даволі папулярным у свой час, а з яго прыбытку часткова фінансаваўся валейбольны клуб "Узлёт", але ў гэтым годзе колькасць наведвальнікаў бара значна скарацілася.

Паралельна з'яўляюцца ў горадзе і новыя, але больш дробныя, аб'екты гандлю. Так, адчыніліся ўсе шапікі сеткі гандлю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Табак". Па вуліцы Міра амаль адначасова адчыніліся адразу тры спецыялізаваныя крамы піва - "Хмяльны пінгвін" і "Піўная кружка" ў раёне Усходняй і "Бірхаўз" ў цэнтры.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Раніца зноў працуе

Аднавіла сваю працу крама "Раніца", якая дала своё імя цэламу раёну горада

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение