Яшчэ да пачатку канцэрта, пакой у якім мысціў выступіць музыка быў перапоўнены людзьмі. Каб размясціць усіх ахвотных, арганізатарам давялося выносіць частку мэблі. Але і вынас мэблі не дапамог змясціць усіх ахвотных, некаторым давялося слухаць Вайцюшкевіча з суседніх пакояў.
Зміцер распачаў з новых песень, якіх яшчэ, нават, няма ў запісу. У будучым гэтыя песні будуць запісаныя з аркестрам і хорам, а першая іх прэзентацыя пройдзе ў вялікай залі ў Вільнюсе.
Прагучалі, канешне, і старыя вядомыя хіты. Прапануем некалькі відэа з выступу. Больш відэа на старонках нашага сайту ў сацыяльных сетках.
На відэа: песня "Жыве Беларусь" на словы Уладзіміра Някляева
На відэа: песня "Красуння-вясна" на словы Уладзіміра Някляева
На відэа: песня "Я нарадзіўся тут" на словы Лявона Вольскага