Вядомы аршанцам бар "JOKER" на дадзены момант зачынены. Гэты бар - адно з вядомых месцаў для правядзеня вольнага часу ў раёне "Чаромушкі", з адносна таннымі коштамі на піва і непасрэдна "барнай" атмасферай усярэдзіне. Бар фінансава дапамагаў валейбольнаму клубу "Ўзлёт".
Аднак цяпер бар не прымае наведнікаў, на дзвярах вісіць таблічка "бар не працуе", а вялікія чырвоныя літары, якія складалі назву - "JOKER" - знятыя. Гэта дазваляе меркаваць, што ўстанова зачынілася назаўсёды. Аднак падрабязнасці, ці так гэта, пакуль невядомыя.