Самая першая прэзентацыя новага нумару часопісу пройдзе ў нашым горадзе, пасля чаго часопіс паедзе ў Віцебск. Оршу наведае рэдактар часопісу Валер Булгакаў. Работа над нумарам вялася доўга і хаця першапачаткова выданне планавалася скончыць у мінулым годзе, але з-за вялікага аб'ему працы нумар выйшаў толькі зараз. Сам часопіс утрымлівае 750 старонак з якіх 68 каляровыя ілюстрацыі. У нумар змясцілася больш за 20 артыкулаў гісторыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшы.
Прэзентацыя пройдзе 23 красавіка а 17-30 па адрасе: вуліца Камсамольская, д. 16, кв. 4