У 5-м туры фінальнага этапу 1-й лігі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе "Экамол" з Аршанскага раёну ў гасцях сустракаўся з "Агракамбінатам "Паўднёвы" з Гомельскага раёну. Матч адбыўсяў залі БТЭУ у Гомелі. Асноўная ўпартая барацьба была ў першым тайме, на перапынак каманды сыходзілі з лікам 3:2 на карысць гаспадароў. У "Экамола" двойчы вызначыўся Кальм-старэйшы. На старце другой паловы сустрэчы Хоміч зраўняў лік - 3:3, аднак затым галы пасыпаліся ў браму гасцей. У выніку "агракамбінатаўцы" перамаглі 8:3.
"Экамол" мае 8 пунктаў і займае 4 радок у турнірнай табліцы. Каманда ўжо не мае шанцаў падняцца ў вышэйшую лігу.