00:00

-0

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Культура

ARCHE пра бітву і не толькі

24.04.2015 17:28

2526 праглядаў, 0 каментароў

У Оршы прэзентаваны свежы нумар часопісу ARCHE прысвечаны Бітве пад Оршай

Поўная назва нумару гучыць так: ARCHE. Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый. Для Беларусі выданне такога грунтоўнага зборніка навуковых артыкулаў прысвечаных Бітве значная падзея ў навуковым свеце. Некаторыя артыкулы прыведзеныя ў часопісе нідзе яшчэ не публікаваліся і былі напісаныя спецыяльна для нумара. напрыклад, расійскі аўтар, які сёння працуе ў Германіі Канстанцін Ерусалімскі спецыяльна для часопісу напісаў артыкул "Вязні Вялікай бітвы: Турма ці эміграцыя?". Пры тым, што тэма палонных маскавітаў раней для беларускага чытача грунтоўна не раскрывалася. Упершыню беларускаму чытачу прадстаўлены пераклады некаторых лацінамоўных тэкстаў, якія пісаліся пра Бітву і наш горад. У прыватнасці, у нумары апублікаваныя пераклады лістоў "Караля Польшы да караля Венгрыі і Багеміі", "Караля Жыгімонта да Папы Льва Х", "Жыгімонта, караля, арцыбіскупу Яну Ласкаму, паслу ў Рыме", "Пізо, апостальскага легата, да Яна Карыцыя пра перамогу караля над москамі" і г.д.

У нумары маюцца грунтоўныя крыніцазнаўчыя артыкулы, якія падрабязна разглядаюць, напрыклад, карціну Бітва пад Оршай, фота копія якой знаходзіцца ў аршанскім касцёле святога Язэпа і літаратурны помнік "Пахвала князя Канстанціна Астрожскага".

Акрамя гэтага нумару былі прэзентаваныя і іншыя выданні, напрыклад, нашумелая кніга "Шлюбныя і па-за шлюбныя стасункі ў Вялікім княстве Літоўскім", нумар ARCHE, які выйшаў літаральна некалькі дзён таму прысвечаны перакладам замежнай літаратуры на беларускую мову, у якім упершыню цалкам публікуеца на беларускай мове знакаміты раман "Код Да Вінчы" ды і шмат іншых выданняў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: ARCHE пра бітву і не толькі

У Оршы прэзентаваны свежы нумар часопісу ARCHE прысвечаны Бітве пад Оршай

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение