У ноч з 26-га на 27-е красавіка у вёсцы Варанцэвічы Талачынскага раёну загарэлася сховішча сена. Пад навесам 10х60 метраў было знішчана 25 тон сена, якое належала акцыянернаму прадпрыемству "Камсамольская праўда". Пажарных выклікаў стораж прадпрыемства, адразу 5-і разлікам МНС спатрэбілася 40 хвілін каб ліквідаваць пажар. Прычына пажару высвятляецца, але папярэдне агучана версія пра наўмысны падпал - сховішча не было абнесена плотам. Вакол навеса была прапаханая шасціметровая паласа, што дамагло не распаўсюдзіцца вагню далей.
Другі пажар адбыўся ў вёсцы Зайцава Аршанскага раёну днём 27 красавіка. Тут загарэўся жылы дом. Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца.