Большасць паказчыкаў у параўнанні з такім жа перыядам мінулага году змяніліся мала. Крыху больш чым на 500 чалавек павялічылася колькасць насельніцтва, пры гэтым амаль на 500 чалавек зменьшылася колкьасць людзей занятых у эканоміцы (дадзеныя за 2 першых месяцы квартала, за сакавік лічба не апублікаваная). Крыху вырасла колькасць прамысловай вытворчасці, і пры гэтым зменьшылася кольскаць складскіх запасаў. Нарэшце прадукцыя якая ляжыць на складах стала меньш за тую колькасць якая за месяц вырабляецца аршанскімі прадпрыемствамі - 97% замест мінулагадовых 103,3%. Амаль у 4 разы скарацілася колькасць новага жылля якое здаецца ў вёсцы. Не крытычна знізіўся раздробны тавараабарот.
А вось фінансавыя паказчыкі рэгіёна змяніліся значна. На 36,3% зменьшыўся за год знешні гандаль, праўда яшчэ больш зменьшыўся узровень імпарту. У выніку, у параўнанні з мінулым года, сальда стала станоўчым, а не адмоўным і склала 817,9 тысяч даляраў. Чысты прыбытак наадварот павярнуўся у адмоўны бок з +466 мільёнаў рублёў за такі ж перыяд мінулага году, да -48.679 мільёнаў рублёў у гэтым годзе. Колькасць стратных прадпрыемстваў павялічылася з 18,4% да 30,1% ад агульнай колькасці.
Выраслі запазычанасці. Па падатках і зборах запазычанасць вырасла амаль на 4 мільярды рублёў. За энэргетычныя рэсурсы запазычанасць вырасла амаль у 3,5 разы. Па крэдытах запазычанасць вырасла амаль у 2,5 разы.