На ліцавым баку фота-візітоўкі партрэт яе ўладальніка - таго хто і раздаваў свае падпісаныя візітоўкі знаёмым - гэта малады каталіцкі ксёндз. На зваротным баку напісаны ад рукі па-польску тэкст "Шаноўнай Ганне Дубко на памяць пра супрацоўніцтва ў парафіі Сакалішча. Пробашч. 22.4.22". З гэтага тэксту з пэўнай доляй верагоднасці можна дапусціць, што гэты малады ксёндз з'яўляўся ў 1922 годзе пробашчам каталіцкай парафіі ў вёсцы Сакалішча, якая знаходзіцца ў сёняшнім Расонскім раёне. У свой час у вёсцы дзейнічала парафія і езуіцкі кляштар (хутчэй за ўсё малады ксёндз таксама манах ра езуіцкага ордэну), але ў 1923 годзе вядома, што ў парафіі ўжо не было свайго душпастара.
Сама ж фота-візітоўка была зроблена фатографам Б.Я. Арыэлем, які паспяхова працаваў у Оршы і Горках напачатку 20-га стагоддзя.
Кошт, за які зараз прапаноўваюць картку ксяндза - 25 даляраў, але ён яшчэ можа значна вырасці.