Мерапрыемства было пабудавана на інтэрактыве - гледачы не проста сузіралі падзеі, а паўнавартасна ўдзельнічалі ў розных гульнях і атракцыёнах. Любы наведвальнік мог атрымаць дыплом дэтэктыва, або наадварот патрапіць на стэнд "Іх вышуквае інтэрпол", згуляць у "Мафію", паглядзець дэтэктыўныя фільмы і шмат яшчэ чаго. Яшчэ на ўваходзе ў калегіюм аршанцаў сустракала відовішча - старыя аўтамабілі і выстава сабакаў, выведзеных для аховы і пашуковай службы.
Аршанская ноч у музеі застаецца адным з найбольш густоўных мерапрыемстваў у горадзе, дзе ўсе падзеі разварочваюцца вакол адной тэмы, а гледачы не проста глядзяць, а самі ствараюць атмасферу свята.