Крымінальная справа разглядалася Аршанскім раённым судом у закрытых слуханнях. Мужчына падышоў да дзяўчынкі на вуліцы і папрасіў павартаваць ровар, а сам у гэты момант паказаў ёй свае органы. Інцыдэнт зафіксавала відэакамера на прадуктовай краме, злачынцу неўзабаве знайшлі.
Мужчына раней ужо прыцягваўся да адказнасці за падобныя дзеянні, але тады справу перакваліфікавалі на хуліганства і прызначылі толькі грашовы штраф, без адбыцця пакарання ў калоніі. У той раз ён паказваў полавыя органы іншай маленькай дзяўчынцы ў цягніку, дзяўчынка распавяла пра гэта сваёй маме і злачынца трапіўся.
Цяпер эксгібіцыяніст жанаты і мае дзіцё, піша "СБ". У судзе ён стаў на калені перад мамай дзяўчынкі, выбачаўся, што не можа кантраляваць свае дзеянні. Падчас следства мужчына праходзіў медычнае лячэнне, яно ж чакае яго і за кратамі. Жонка і бацькі пагадзіліся дапамагаць лекарам.
Эксгібіцыяніст асуджаны на 1 год і 1 месяц турмы, а таксама выплаціць штраф у 15 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі маральнае шкоды.