Смаленскі "А-клуб" ладзіць серыю канцэртаў пад агульнай назвай "Всем выйти из сумрака". Праект дазваляе маладым нераскручаным, а часта і зусім не вядомым гуртам паказаць сябе публіцы, выступіць перад людзьмі. Лепшы гурт праекту будзе абраны журы і гледачамі, яму будзе аказаная дапамога па запісу сінгла і інфармацыйнай падтрымцы.
Першы такі канцэрт пройдзе 22-га траўня і пачнецца а 19.00. У спісе ўдзельнікаў - гурт "When My Darling Will Die" з Оршы - адзіны прадстаўнік Беларусі. Яго можна было пачуць сёлета на вялікім канцэрце ў Барані ў клубе "Doors".
Таксама ўдзел у канцэрце возьмуць: Рыжий Кот (Смоленск), QuentarI (Смоленск), SkyWhim (Смоленск), Chaotic Age (Смоленск), МАГНЕТАР (Смоленск), BROOKLYN 1941 st (Смоленск), S.A.P.R.A. (Смоленск), SERGEJ REICH (Ельня), В.Е.Н.А. (Смоленск).