У пачатку 2015 года наш завод адправіў узоры казеіну ў ЗША, а ўжо ў траўні зацікаўленыя амераканскія партнёры атрымалі першую паўнавартасную партыю прадукту ў 40 тон. Наступная партыя адправіцца за акіян у чэрвені. Такая інфармацыя была агучана пад час візіта міністра працы і сацыяльнай абароны на Аршанскі малочны камбінат і апублікавана на іспанамоўнай старонцы сайту БелТА і англамоўнай.
На асноўнай рускамоўнай старонцы БелТа гэтай інфармацыі няма, а артыкул пра візіт міністра распавядае толькі пра прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Раней ужо паведамлялася, што ЗША зацікавіліся ў пастаўках на свой рынак харчовай прадукцыі з нашай краіны. Эксперты звязваюць гэта з чарговай палітычнай спробай патлумачыць беларускаму ўраду выгоду супрацоўніцтва з Заходнімі краінамі.