18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Культура

У Оршы знойдзена магіла Вернікоўскага

01.06.2015 10:52

4009 праглядаў, 0 каментароў

"Радыё Рацыя" адшукала месца пахавання ў Оршы вядомага культурнага і рэлігійнага дзеяча Аляксандра Вернікоўскага

Паводле Вікіпедыі, Аляксандр Вернікоўскі [25.7.1884, Вільня — 6.7.1984, Орша], праваслаўны святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог. Паходзіў з сям’і псаломшчыка Віленскага Прачысценскага сабора.

25.8.1909 паступіў у Казанскую духоўную акадэмію, скончыўшы якую атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. У канцы 1914 прызначаны на пасаду нам. інспектара Тульскай духоўнай семінарыі; адначасова выкладаў у ёй нямецкую і французскую мовы. Вярнуўся ў Зах. Беларусь у лют. 1922. Працаваў псаломшчыкам Нараўскай царквы Белавежскага пав. У 1922—23 дырэктар бел. гімназіі ў Радашковічах. З 16.10.1923 настаўнік гісторыі, царкоўных спеваў і бел. мовы ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Пэўны час жыў у Беластоку. Пазней пераехаў у Мінск, дзе служыў настаяцелем Свята-Петрапаўлаўскай царквы на Нямізе.

У жн. 1944 браў удзел у сходзе духавенства, дзе выступіў з асуджэннем камуністычных парадкаў. Арыштаваны савецкімі ўладамі 3.1.1945, асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў на Урале, у Сібіры і Казахстане. У Беларусь вярнуўся ў 1950. Служыў настаяцелем у мяст. Дварэц (Дзятлаўскі р-н) і ў мяст. Леніна (Слуцкі р-н), дзе выйшаў на пенсію. Потым пераехаў да сына Святаслава ў Оршу.

Матэрыял Паліны Сцепаненка на сайце "Радыё Рацыя" можна прачытаць тут

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У Оршы знойдзена магіла Вернікоўскага

"Радыё Рацыя" адшукала месца пахавання ў Оршы вядомага культурнага і рэлігійнага дзеяча Аляксандра Вернікоўскага

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение