22-гадовы жыхар вёскі Камаровічы на Талачыншчыне выйшаў з турмы і неўзабаве паквапіўся на чужы аўтамабіль. Ён зайшоў у дом да жанчыны-гаспадыні аўтамабіля і нанёс ёй цяжкія цялесныя пашкоджанні. Жанчына з цяжкімі траўмамі была знойдзена ў сваім доме, яна перадала інфармацыю пра злачынцу.
Аператыўнікі абвясцілі план "Перахоп" і хутка знайшлі іншамарку на адной з аўтадарог Крупскага раёна. Злачынца праігнараваў патрабаванне спыніцца і быў затрыманы ў пагоні. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "замах на забойства з карыслівых прычынаў".