Сайт 19 школы выставіў на сваіх старонках фотарэпартаж з сустрэчы вучняў з казакамі. 14 лютага з мэтай "патрыятычнага" выхавання школьнікаў навучальную ўстанову наведаў "Праваслаўны Казачы Ваенна-патрыятычны Клуб ў імя Архангела Міхаіла". Школьнікаў навучалі патрыятызму з дапамогай словаў, песняў і медалёў са сцягам суседняй краіны.
Па нашай інфармацыі "Праваслаўны Казачы Ваенна-патрыятычны Клуб ў імя Архангела Міхаіла" ў Рэспубліцы Беларусь не зарэгістраваны.