У Оршы за парушэнне парадку валютных аперацыяў быў затрыманы 25-гадовы аршанец. на яго складзены адміністратыўны пратакол, а знойдзеная пры ім валюта ў памеры 100.000 расейскіх рублёў канфіскавана.
Каля вёскі Высокае знойдзены і абясшкоджаны боепрыпасы часоў Другой Сусветнай вайны: 40 артэлерыйскіх снарадаў і 37 выбуховак да іх.
Аршанская мытня канфіскавала 19,5 тон замяняльніка сыру. Уладальнік грузу звярнуўся па мытнае афармленне, але па дакумантах тавар праходзіў як "сырны прадукт". У выніку экспертызы мытнікі выявілі, што тавар не сырны прадукт, а замяняльнік сыру і да таго ж тавар падлягае дзяржаўнаму ветэрэнарнаму кантролю. У выніку ўсе 19,5 тон тавару на суму 467 мільёнаў рублёў канфіскаваныя.
У суседніх раёнах таксама не без здарэнняў. Так, у Шклове з дома з чэрапна-мазгавой траўмай была дастаўлена жанчына 1963 года нараджэння, якая 4 чэрвеня памерла. Высветлена, што ў сварцы траўмы ёй нанес п'яны муж 1961 года нараджэння, які затрыманы.
У вёсцы Выдрэя Лёзненскага раёну адбыўся пажар у выніку якога пашкоджаны сарай, які належаў пенсіянерцы 1947 года нараджэння.