Абласное ўпраўленне ўнутраных спраў паведамляе, што кожны дзесяты скрадзены ровар па вобласці скрадзены менавіта ў Аршанскім раёне. Колькасць роварных крадзяжоў расце па ўсёй вобласці, ад пачатку года было зарэгістравана 200 падобных злачынстваў.
З апошніх здарэнняў міліцыя адзначае крадзёж дзіцячага ровара з пад'езду дома па вуліцы Савецкай 5 чэрвеня, а таксама 8 чэрвеня з пад'езду дома па праезду Гагарына.