Конкурс які прайшоў у Віцебску доўжыўся 4 дні, усе пераможцы прайшлі два этапы - паведамляе сайт абласнога ўпраўлення МНС. На першым этапе ўдзельнікі праходзілі электроннае тэставанне па заканадаўстве і здавалі асноўныя нарматывы фізічнай падрыхтоўкі. У другі этап прайшлі толькі тыя хто найлепш паказаў сябе ў першай частцы конкурсу.
У выніку з шасці намінацыяў аршанцы перамаглі ў двух. У намінацыі лепшы старэйшы кіроўца перамог Дзмітрый Віктаравіч Буяшоў, а ў намінацыі лепшы газадымахоўнік перамог Аляксандар Уладзіміравіч Сіманаў.
Перамога ў двух намінацыях - вельмі высокі вынік на конкурсе. Акрамя аршанцаў адразу дзве намінацыі ўзяў толькі ПАСО "Віцязь".
На фота: удзельнікі конкурса