У Оршы 17 чэрвеня а 3-24 па вуліцы Сержанкова загарэўся аўтамабіль Мэрсэдэс Спрынтар 2001 года выпуска, які належаў пенсіянерцы. Вагнём аўтамабіль практычна знішчаны і аднаўленню не падлягае. Пацярпеў і аўтамабіль Фольксваген Крафтэр, які быў прыпаркаваны побач. У аўтамабіля які належаў мужчыне 1996 года нараджэння пашкоджаны бампер і фарба. Прычына пажару не высветлена.
У суседнім Горацкім раёне побач з вёскай Радзвонаўка пры пашуковых мерапрыемствах сапёры знайшлі 12 артэлерыйскіх снарадаў і 15 узрывацеляў да іх часоў Другой Сусветнай вайны.