Вечарам 18-га чэрвеня ў вёсцы Магераўка загарэўся жылы дом, які належыць сацыяльнаму работніку 1961 года нараджэння. Дом атрымаў значныя пашкоджанні - знішчаны дах, пашкоджаны столь, сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.
Каля паўночы ў ноч з 18-га на 19-е чысло яшчэ адзін пажар адбыўся ў мястэчку Багушэўск. Тут загарэўся дом на дзве кватэры, які належыць чыгунцы і знаходзіцца побач з чыгуначным палатном. Адна з кватэраў не жылая, а ў другой пражываў мужчына 1972 года нараджэння. Прыехаўшыя на месца пажарныя ведалі, што ў кватэры жыве чалавек і адразу пачалі яго шукаць. У задымленай кватэры на сваім ложку спакойна спаў гаспадар. Пажарныя вывелі мужчыну на вуліцу, аказваецца, ён адчуваў сябе добра і ад шпіталізацыі адмовіўся. У выніку пажару па ўсёй плошчы дома знішчаны дах, пашкоджаны столь, сцены, маёмасць. Асноўная разглядаемая прычына пажару - неасцярожнасць з вагнём трэцяй не высветленай асобы.