Раніцай першага снежня а 9-30 на трасе Дуброўна - Ляды супрацоўнікі ДАІ спынілі мікрааўтобус "Фольксваген". За стырном аўтамабіля знаходзіўся індывідуальны прадпрымальнік з Гродна 1974 года нараджэння.
Пры даглядзе мікрааўтобуса высветлілася, што гродненскі прадпрымальнік вырашыў падзарабіць не зусім сумленным чынам. Без адмысловых дакумантаў і афармленняў, прадпрымальнік закупіўся цыгарэтамі якія вырабляюцца ГТФ яшчэ па старым кошце ў колькасці 27.000 пачак. Цыгарэты ён планаваў пераправіць у Расію дзе выгадна прадаць. Але каля вёскі Казьяны, пасля сустрэчы з ДАІ і размовы з патрульна-паставой службы цыгарэты сыйшлі з уласнасці прадпрымальніка ва ўласнасць дзяржавы. Агулам бюджэт прыпадняўся на суму ў 242 мільёны рублёў.
Канешне, у Дубровеньскім раёне арышт кантрабандных тавараў не рэдкасць. Але жыхары Заходняй Беларусі тут патрапляюцца не часта. Нашыя заходнія землякі кантрабанду часцей перапраўляюць праз польскую мяжу ў краіны Еўразвязу.