Вечарам 19 чэрвеня на трасе М1 у Дубровенскім раёне затрыманы аўтамабіль Аўді-А6 пад кіарваннем жыхара Брэсцкай вобласці, які нелегальна правозіў 250 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці. Груз канфіскаваны і ацэнены ў 25 мільёнаў рублёў.
У Оршы за не легальны абмен валюты затрымана 47-гадовая жанчына. Пры сабе ў яе было 24.800.000 рублёў, 63.600 расійскіх рублёў, 50 еўра, 290 даляраў.
20 чэрвеня 44 гадовая жанчына пакінула на ноч ровар у пад'ездзе свайго дома. Раніцай яго ўжо не было. Падазраваны ў крадзяжы знойдзены.