Стваральнік гурта Стары Ольса, даследчык, калекцыянер і рэстаўратар старажытных інструмантаў прывез у Оршу частку сваёй калекцыі, каб не толькі распавесці, але і паказаць гісторыю беларускай музычнай культуры. Першая ілюстрацыя музычнага інструманта ў Беларусі адносіцца да Ваўкавыску 12 стагоддзя. У гэтым горадзе была знойдзена выразаная вухачыстка ў выглядзе гусляра з інструмантам. Найбольш важным інструмантам для беларусаў па меркаванні Сасноўскага, з цягам часу стала дуда - гэта быў інструмент і для вайны і для міра, выкарыстоўваўся і на пахаваннях і на вяселлях. Але ў 20 стагоддзі галоўным інструмантам, які прадстаўляў беларусаў сталі цымбалы.
Прапануем вашай увазе некалькі відэа з выступу Зміцера Сасноўскага ў Оршы. Больш відэа можна знайсці на нашых старонках у сацыяльных сетках.
На відэа: Зміцер Сасноўскі распавядае пра інструманты свістулькі і акарыну
На відэа: музыкі Старога Ольсы граюць мелодыю "Выправа"
На відэа: Зміцер Сасноўскі пра дуды
Сустрэча была арганізавана ў рамках кампаніі "Мы аршанцы - мы беларусы"