15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Афіцыйныя зводкі

29.06.2015 13:12

3125 праглядаў, 0 каментароў

Здарэнні ў рэгіёне паводле зводак міліцыі і МНС

У пятніцу 26 чэрвеня каля вёскі Паграбёнка Сененскага раёну знойдзена вялікая колькасць боепрыпасаў часоў Другой Сусветнай вайны: 17 артылерыйскіх снарадаў калібра 45 міліметраў, 12 снарадаў калібра 76 міліметраў , 3 снарады калібра 122 міліметры, 6 снарадаў 152 міліметраў, 23 мінамётныя міны, 22 артылерыйскіх узрывальнікі і 27 розных гранатаў.

У Оршы 27 чэрвеня па вуліцы Юбілейная загарэўся жылы дом пенсіянеркі. Вагнём пашкоджаны дах, знішчаны дзве пабудовы ў двары.

У Аршанскім раёне ў ноч з 27-га на 28-е злачынца вынуў шклопакет з неахоўваемага офіса і скраў тры ноўтбукі на суму 5.600.000 рублёў. У крадзяжы падазраецца жыхар Оршы 1991 года нараджэння.

На трасе М1 у Талачынскім раёне раніцай 28 чэрвеня затрыманы аўтамабіль пад кіраваннем жыхара Мінска, які без акцызных марак Беларусі правозіў 320 бутэлек гарэлкі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Афіцыйныя зводкі

Здарэнні ў рэгіёне паводле зводак міліцыі і МНС

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение