Конкурс адбываецца штогод, удзел у ім бяруць пазаштатныя супрацоўнікі МНС, якія ўваходзяць у групы выратавання на вадзе Віцебскай вобласці. Сёлета ўдзел узяло 26 камандаў з гарадскіх і раённых аддзелаў МНС і пажарных аварыйна-выратавальных атрадаў, а таксама дружына ТВВОД з Оршы.
Спаборніцтвы былі падзеленыя на тры дыстанцыі: 1) плаванне-эстафета 3х100 метраў, 2) дыстанцыя "выратаванне тапельцаў", на якой выратавальнікі мусілі даставіць на бераг пяцёх чалавек, 3) дыстанцыя ТВВОД (веславанне ў лодцы, кіданне на дакладнасць "кальца Аляксандрава" і выратавальнага кола, выратаванне пацярпелага).
Месцы сярод 2-й групы: 1. Шуміліна, 2. Вушачы, 3. Талачын.
Месцы сярод 1-й групы: 1. ААТ "Нафтан" Наваполацк, атрад №1, 2. Полацк, 3. Чашнікі.