Вечарам 6-га чысла каля Дома культуры Барані распачалося святкаванне Купалля. Свята праводзілася ў звычайным фармаце агульнагарадскіх мерапрыемстваў - канцэрт самадзейнасці і атракцыёны. Што сапраўды адрознівала гэтае свята ад іншых - наяўнасць падрыхтаваных вогнішчаў. Праўда, паўнавартасна парадавацца купальскаму вогнішчу перашкодзіў дождж.
Да дажджа праграма была даволі насычанай на прыступках Дома культуры выступалі мясцовыя і запрошаныя калектывы. Сярод запрошаных быў ці не самы актыўны калектыў раёна "Гагарынскія музыкі". Выконваліся як фальклорныя так і сучасныя песні ды танцы. З атракцыёнаў: можна было пакатацца на конях мясцовай канюшні, пагуляць у дарц, армрэслінг, памаляваць разам з мастакамі, пакідаць мяч на адлегласць і г.д.