Першапачаткова планавалася, што разам з гуртом Уладзіслава Лепяшынскага выступіць мінская маладая выканаўца Паліна Красноўская (Поллі), але з-за транспартнай выпадковасці дабрацца да Оршы яна не змагла. У апошні момант замяніць Паліну пагадзіўся аршанскі бард Арцём Гарбачэўскі.
Другім як і чакалася выступіў Бараньска - Мінскі гурт "Лепшы квас" у складзе Уладзіслава Лепяшынскага, Яўгена Накваса і Кірыла Дзямешкі. Апошні раз у такім фармаце ў Оршы Уладзіслаў з іншымі музыкамі выступаў год таму за гэты час у складзе гурта змяніліся музыкі, набор інструмантаў, з'явіліся новыя песні, якія і былі прапанаваныя слухачам.
Прапануем і вашай увазе некалькі песняў прагучаўшых у гэты вечар на кватэрніку.
На відэа: Арцём Гарбачэўскі "Гуляя по свету"
На відэа: Уладзіслаў Лепяшынскі, Яўген Наквас, Кірыл Дзямешка "Прыходзь у мае сны"
На відэа: Уладзіслаў Лепяшынскі, Яўген Наквас, Кірыл Дзямешка "Вяртайся"
Кватэрнік арганізаваны ў рамках кампаніі "Мы аршанцы - мы беларусы" супольна з кампаніяй "Беларускі сад"