09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

21:00

-3

5 м/с

987 гПа

Орша, Грамадства

Ілюзіяністы ад ідэалогіі

04.12.2013 00:01

3117 праглядаў, 1 каментар

на правах блога

«Аршанская газета» у № 138 апублікавала матэрыял «Выполнение показатель - во главу угла.

Як паведамляе са слоў Аршанскіх ідэолагаў газета « ... вынікі працы ў бягучым годзе дэманструюць дастаткова стабільнае развіццё эканомікі Аршанскага раёна . Сярэднямесячная зарплата па раёне за студзень - верасень 2013 года склала 4332 , 4 тыс. руб., ... рост заработнай платы да аналагічнага перыяду 2012 года склаў 141 , 6%. Аршанскі раён займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці па валавому збору збожжавых і зернебабовых культур »

Вось такія вынікі бачаць нашы ідэолагі . Што ж , давайце параўнаем іх бачанне з афіцыйнымі статыстычнымі дадзенымі Белстата .

Такім чынам , паводле статыстыкі , прамысловая вытворчасць у Аршанскім раёне за 10 месяцаў 2013 знізілася на 0,8%. Запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў склалі 334,5 млрд. рублёў і павялічыліся ў параўнанні з мінулым годам аж на 24 , 4% , склаўшы 88,8 % да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі знізілася на 2,2%. Збожжа намалочана 100,1 тыс. тон ( у 2012 годзе - 114 , 5 тыс. тон). Бульбы накапана 3752 тоны , а ў мінулым годзе 5006 тон. Гародніны сабрана 2128 тон , а ў 2012 годзе - 2739 тон. Вытворчасць малака знізілася на 2600 тон , мяса - на 400 тон , яек - на 4000 штук.

Інвестыцыі ў асноўны капітал абваліліся на 42,3 % за год. Увод у эксплуатацыю жылля склаў у 2013 годзе 24611 кв. метраў супраць 43151 кв. метраў у мінулым годзе. Зніжэнне амаль у 2 разы.

Рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці знізілася з 9,6 да 9,5% , а ў сельскай гаспадарцы - з 11,2 % да 3,0 % , г.зн. больш чым у 3,5 разы. Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася за год са 102 да 396 млрд. рублёў. А пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за той жа год узрасла з 96 да 512 млрд. рублёў (больш чым у 5 разоў).

Вось такія афіцыйныя вынікі . Для таго , каб у гэтых лічбах ўбачыць « дастаткова стабільнае развіццё эканомікі » трэба валодаць вельмі развітой фантазіяй і незвычайным уяўленнем. А яшчэ уменнем ілюзію выдаваць за рэчаіснасць. Але падобна менавіта гэтымі якасцямі таленавітыя аршанскія ідэолагі .

Алесь Шутаў

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ілюзіяністы ад ідэалогіі

на правах блога

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение