Як паведаміў БелаПан дырэктар прадпрыемства "Протэжэ Бай" Алег Шчукін, на сёняшні дзень у Оршы ўжо выдзелены участак на якім будзе пабудавана копія таго дома ў якім у Лондане жыў Шэрлак Холмс. За аснову ўзяты дом які прыдумалі ў свой час мастакі "Ленфільма" калі здымаўся знакаміты савецкі тэлесерыял пра дэтэктыва з Бэйкер-стрыт.
Праўда ў аршанскім доме на Бэйкер-стрыт будуць сучасныя "зручнасці". Плануецца, што на цокальным паверху будынка змесціцца пральня, кацельная, гараж, трэнажоная заля. На першым паверсе акрамя вялікай гасціннай змесцяцца пакоі ў якіх жыў Холмс і Ватсон. Апошнім у праэкце значыцца мансардны паверх.
Сёння "Протэжэ Бай" скончвае праэкт дома, яго будаўніцтва пачнецца вясной 2014, паралельна шукаюцца інвестары для паўнавартаснага выкарыстання будынка. Там можа размесціцца дом-музей, або гатэль з пабам і сувенірнай лаўкай.