Расейскія хакейныя клубы ўсё часцей прыязджаюць у Беларусь рыхтавацца да новага сезону. Клуб ТХК (Цвер) - не самы папулярны клуб, але тым не менш вядомы. Цверычы прыедуць у Горкі на збор, які будзе доўжыцца два тыдні - з 20 ліпеня па 2 жніўня. Хакеісты будуць трэніравацца ў трохразовым рэжыме: ранішняя размінка, дзённая трэніроўка па групах - на зямлі і на лёдзе, вечаровыя заняткі на лёдзе.
Скончыцца збор двума таварыскімі матчамі. 1 жніўня ТХК згуляе з менскім "Юнацтвам" - віцэ-чэмпіёнам нашай краіны, 2 жніўня каманда пераедзе з Горак у Оршу і сустрэнецца з бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі "Гомелем".