Звычайна кватэрнікі не прадугледжваюць вялікай колькасці прысутных, гэта, хутчэй, "мерапрыемства для сваіх", або для "пасвечаных". Але Алёна Варона ў Оршы сабрала поўны аншлаг. На яе акустычны канцэрт сабралося больш за 60 чалавек. У маленькім памяшканні не ўсіх хапіла крэслаў і многім давялося слухаць стоячы, лежачы, або ўвогуле з калідора. Сама выканаўца таксама саступіла сваё месца гледачам і выступала седзячы на падлозе. Да таго ж, з-за вялікай колькасці людзей канцэрт давялося разбіць на тры часткі і паміж кожнай часткай рабіць невялікі перапынак.
Прапануем відэа з кватэрніку Алёны Вароны. Яшчэ відэа хутка з'явіцца на старонках нашага сайту ў сацыяльных сетках.
На відэа: Алёна Варона "Крычы"
На відэа: Алёна Варона "Крылы"