Вельмі глыбокі атлантычны цыклон 6-7 снежня пройдзе праз Латвію на Смаленскую вобласць. Пры гэтым зона непагадзі закране і Аршанскі рэгіён. У пятніцу-суботу чакаем моцны вецер парывамі да 20 метраў у секунду, перыядычна снег і мяцеліца. На дарогах цяжкая абстаноўка, снежны накат, перамёты.
Тэмпература паветра ў гэтыя дні будзе ад мінус 1 да мінус 5 градусаў. Пасля адыходу цыклона пачынаючы з 8 снежня чакаецца ўзмацненне маразоў да панядзелка 10 снежня да мінус 10 градусаў. На дарогах слізка.