У гаражы мужчыны супрацоўнікі міліцыі знайшлі два рэвальвера Наган калібра 7,62 мм 1895 года выпуска, абрэз вінтоўкі "Мосіна" таго ж калібра 1891-1930 г.г., аўтамат ППШ, пісталет Парабэлум, пісталет ТТ, тры гранаты, тры тратылавыя шашкі агульнай вагой 150 г., 8 найменняў боепрыпасаў рознага калібра агулам больш за 470 адзінак.
Учора - 3 снежня - на мужчыну завялі крымінальную справу, але гэта ўжо не першая крыміналка для "калекцыянера". Раней, у 2010 годзе ён ужо прыцягваўся па тым жа артыкуле і, нават, адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі. Цяпер яму пагражае другі тэрмін адсідкі да 10 год.
На фота: знойдзеная зброя Інфармацыя і фота паводле УУС