Барыс Савельевіч Ласкін вядомы ўраджэнец Оршы. У самім горадзе, праўда, пражыў ён не доўга. Але, нават, калі стаў знакамітым памятаў пра сваю малую радзіму. Аднойчы ён так апісваў свой візіт у наш горад, калі яго запрасілі на творчую сустрэчу. Перад сустрэчай Барыс Савельевіч вырашыў наведаць дом у якім ў свой час жыў, каб узгадаць дзяцінства. Падыйшоў да дому, дзе, канешне, ужо жылі іншыя людзі, стаў і, проста, глядзеў на яго. З дому выйшаў яго жыхар, які недобразычліва сказаў: што ты ту згубіў? "Дзяцінства згубіў" - адказаў тады ўжо знакаміты пісьменнік.
З Оршы сям'я Ласкіных з'ехала, калі Барысу было 4 гады - памёр бацька і маці не магла сама даглядаць двух дзяцей - Барыса і яго брата Марка, таму вырашыла пераехаць у Маскву да сястры. У 1935 годзе ў Маскве Барыс сапвельевіч скончвае курсы сцэнарыстаў і пачынае працаваць у кіно. Ласкін стаў сцэнарыстам і суаўтарам многіх фільмаў сярод якіх самыя знакамітыя: "Дзяўчына з гітарай", "Карнавальная ноч", "Дайце кнігу скаргаў", "Стары знаёмы", "Швейк рыхтуецца да бою". У час вайны Ласкін праславіўся сваімі песнямі, якія напісаў яшчэ да 1941 года: "Спяць курганы цёмныя", "Марш танкістаў", "Тры танкісты". Таксама Барыс Савельевіч Ласкін напісаў шэраг п'есаў і некалькі кнігаў кароткіх гумарыстычных расказаў.
Дом у якім нарадзіўся вядомы пісьменнік у нашым горадзе не захаваўся.