11-га жніўня ў Оршы стартавала каталіцкая Парафіяда для дзяцей Віцебскай епархіі. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў Святую Мессу, якой і адкрылася Парафіяда. Традыцыю парафіядаў у 2009 годзе заклаў у Польшчы яшчэ ксёндз Юзэф Енец, потым традыцыя перайшла і на Беларусь. Парафіяды існуюць дзеля таго, каб моладзь у пошуках размаітых вольнасцяў не адрывалася ад Каталіцкае царквы.
Біскуп запрасіў маладых людзей да творчых мерапрыемстваў і спартовых спаборніцтваў, сказаўшы, што кожную справу каталік мусіць пачынаць з малітвы.