06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Культура

Новы экспанат у садзе камянёў

06.12.2013 18:47

3690 праглядаў, 2 каментара

Каля музея Млын сярод каменных скульптураў з'явіўся новы экспанат - арыгінальныя пабытовыя жорны

Каля месяцу таму жорны былі знойдзены сябрам краязнаўчай секцыі АМГА "Звяз" каля чыгуначнай станцыі Лемніца ў адным з разбураных дамоў. Сам дом нядаўна, як непатрэбны, разламалі бульдозерам, але дваровыя рэчы засталіся, ў асноўным на сваіх месцах. Сярод вялікай колькасці смецця ды гаспадарчых прыладаў незаўважна, уросшыя ў зямлю ляжалі і гэтыя жорны. Яны прыцягнулі ўвагу як адносна добрай захаванасцю - прысутнічаюць абодва камяня, ніжны з невялікімі сколамі, верхні расколаты на дзве часткі, так і памерамі - для пабытовых жорнаў яны даволі вялікія і, відавочна, прыводзіліся ў дзеянне з дапамогай рычага.

Каб знаходка не згубілася сябрамі "Звязу" было вырашана арганізаваць краязнаўчую экспедыцыю для дастаўкі жорнаў у Оршу, каб папоўніць калекцыю Млына - у двары музея ужо зараз ёсць двое жорнаў, адны з якіх часткова захаваныя млынавыя.

Дастаўка аказалася справай цяжкай. Да чыгуначнага палатна будучы экспанат дваім чалавекам атрымалася дацягнуць на імправізаваных санках. Далей прыйшлі на дапамогу мясцовыя работнікі чыгункі. З'яўленне на Лемніцы людзей якія цікавяцца матэрыяльнай гісторыяй выклікала не малы інтарэс у мясцовых жыхароў - людзі адразу пачалі ўзгадваць у каго ёсць яшчэ якія-небудзь старыя рэчы. У выніку, акрамя мэты экспедыцыі - жорнаў былі знойдзены двое кроснаў і вуглявы прас.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Новы экспанат у садзе камянёў

Каля музея Млын сярод каменных скульптураў з'явіўся новы экспанат - арыгінальныя пабытовыя жорны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение