12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Беларусь, Здарэнні

Угоншчык кінуў падпалены аўтамабіль на трасе

26.08.2015 15:07

3385 праглядаў, 3 каментара

Жаласна скончыліся прыгоды п'янага аршанца.

Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, 25-гадовы жыхар Аршанскага раёна, раней ужо неаднаразова судзімы за ўгоны і крадзяжы, 23 жніўня наведаў знаёмага ў г. Магілёве. Ужо сыходзячы, каля 5-й раніцы прыхапіў з сабой ключы ад яго асабістага аўтамабіля MITSUBISHI, коштам каля 300 мільёнаў беларускіх рублёў.

Пасля чаго запрасіў знаёмую жанчыну пакатацца, запэўніўшы яе, што машына належыць яму. Выязджаючы з двара, ён пашкодзіў шэсць побач стаяўшых машын.

Гаспадар аўтатранспарту, выявіўшы прапажу, выклікаў супрацоўнікаў міліцыі. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Ленінскага РАУС. Праз лічаныя хвіліны арыентоўку на скрадзены аўтамабіль і кіроўцу атрымалі ўсе РАУС вобласці.

Рухаючыся па аўтадарозе ў напрамку г. Слаўгарада, паблізу в. Харанеў, згоншчык, значна перавысіў хуткасць, і, не справіўшыся з кіраваннем, з'ехаў у кювет. Перавярнуўшыся, аўтамашына засталася ляжаць на даху, а кіроўца з пасажыркай, дарэчы, адкараскаўшыся толькі спалохам, з месца здарэння схаваліся.

Неўзабаве кінуты аўтамабіль выявілі праязджаючыя і паведамілі ў міліцыю. На месца здарэння выбыла група Слаўгарадскага РАУС. Яны выявілі скрадзены аўтамабіль, што быў ужо цалкам знішчаны агнём.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Слаўгарадскага РАУС падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалі згоншчыка ў адным з населеных пунктаў раёна і перадалі супрацоўнікам Ленінскага РАУС.

СК распачата крымінальная справа па артыкуле 214 ч.2 КК Рэспублікі Беларусь, да аўтазлодзея прыменена мера заключэнне пад варту. Яму пагражае тэрмін ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Па матэрыялах прэс-службы МУС.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Угоншчык кінуў падпалены аўтамабіль на трасе

Жаласна скончыліся прыгоды п'янага аршанца.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение