Над касцёлам Беззаганнага сэрца Марыі, які будуецца па вуліцы Магілёўскай ўсталяваны крыж. Акрамя таго ў касцёле цалкам узведзены сцены з тонкімі вокнамі і пакладзены чырвоны дах. Не дабудаванай застаецца вежа.
Касцёл будуецца ўжо некалькі год, пакуль ён не адчынены вернікі моляцца ў капліцы побач з будаўніцтвам і ў касцёле святога Іосіфа ў цэнтры горада.