У чэрвені моладзевае грамадскае аб'яднанне "Звяз" абвесціла пра пачатак доўгатэрміновай кампаніі "Мы аршанцы, мы беларусы" мэта якой умацаваўшы патрыятызм местачковы (мы-аршанцы) перавесці яго ў патрыятызм глабальны (мы-беларусы). Кампанія не палітычная і не камерцыйная, а выключна грамадская і арыентавана ў першую чаргу на звычайных аршанцаў.
Для візуалізацыі слогана і лагатыпа кампаніі грамадскія актывісты выпусцілі адмысловыя майкі. Улічваючы, што кампанія не камерцыйная, зараз выдадзены прэзентацыйны наклад маек, якія можна будзе атрымаць бясплатна ўдзельнічаючы ў мерапрыемствах у рамках кампаніі. Але арганізацыя спадзяецца, што выданне маек з такім слоганам зацікавіць бізнэс і з цягам часу з'явіцца камерцыйны наклад, які зможа набыць любы ахвотны. За часткай мерапрыемстваў кампаніі можна сачыць па навінах нашага сайту. А ўсе навіны публікуюцца ў адмысловых суполках у сацыяльных сетках. У кантакце гэта суполка "Беларускамоўная Орша", у фэйсбуку нядаўна створаная суполка "Мы аршанцы, мы беларусы"
Пры інфармацыйнай падтрымцы асамблеі НДА