Амаль год гурт вакалістам якога з'яўляецца жыхар Барані Уладзіслаў Лепяшынскі актыўна выступае на розных пляцоўках краіны. Да гэтае пары калектыў называлі або проста Гурт, або гурт Уладзіслава Лепяшынскага. Апошні раз калі калектыў прэзентоўваў сваю творчасць на кватэрніку ў Оршы ён усё яшчэ быў безіменны, а сярод прысутных абвяшчаўся конкурс на лепшую назву. Пераможцы былі вызначаны, але быў абраны варыянт які прыдумалі самі музыкі, і доўга не маглі на яго пагадзіцца - "Лепшы квас". Назва паходзіць ад прозвішчаў удзельнікаў гурта - Уладзіслаў Лепяшынскі і Яўген Наквас (у гурта яшчэ ёсць ударнік, але музыка мяняецца).
Гурт грае акустычны рок і часта выступае на розных мерапрыемствах - кватэрнікі, вулічныя фестывалі, музеі ды іншыя пляцоўкі. Узровень пляцовак расце з кожным выступам. У хутім часе запланаваны выступ "Лепшага квасу" ў мінскім клубе re:public, на вулічнай пляцоўцы магілёўскага Дранік-фэста і летам наступнага года на галоўнай адкрытай пляцоўцы Чарнігава.
На сёняшні дзень гэта адзіны цалкам беларускамоўны рок-гурт Аршаншчыны.
На відэа: выступ гурта на кватэрніку ў Оршы