Настольная гульня была распрацавана і выраблена дызайнерамі-энтузіастамі ў мінулым годзе да 500-гадовага юбілею Бітвы пад Оршай. І прысвечана менавіта падзеям 500-гадовай даўніны. Грамадская арганізацыя "Звяз" у рамках кампаніі "Мы аршанцы, мы беларусы" парвядзе першы турнір па 1514. Паўдзельнічаць можа любы ахвотны. Для гэтага трэба сабраць каманду ў складзе трох чалавек, альбо заявіцца на турнір адзіночна ў надзеі далучыцца да іншай каманды у якой, магчыма, не хопіць удзельніка. Правілы гульні таксама загадзя можна не ведаць - яны будуць зачытаны, патлумачаны і ўдакладнены перад пачаткам турніру.
Турнір пачнецца а 15-00 у нядзелю 6 верасня па адрасе: вуліца Чырвонаармейская д.13. Загадзя заявіць каманду можна даслаўшы спіс удзельнікаў і кантакты на адрас нашага сайту з пазнакай тэмы "1514".
Пры інфармацыйнай падтрымцы Асамблеі НДА