Гэтая гульня імітуе ваенныя дзеянні войскі Канстанціна Астрожскага і маскоўскага войска. Гуляць у яе можна ўдваіх, учатырох і ўшасцёх. Распрацоўшчыкі пастараліся максімальна акунуць гульцоў у атмасферу таго часу і ўявіць сабе тыя праблемы, з якімі войска магло сутыкнуцца.
Інфармацыя пра гульню была размешчана ў сацсетках і на нашым сайце. У выніку на гульню прыйшло больш за 30 чалавек і ўсім не хапіла нават месца за 4 сталамі. Былі ўтвораны 8 каманд па 3 чалавека, у некаторых з каманд прыйшлося змяняць удзельнікаў, каб даць магчымасць згуляць усім. Больш за палову ўдзельнікаў склалі маладыя людзі, многія з іх раней не былі знаёмыя арганізатарам.
Гульня праходзіла азартна, жыва і эмацыйна. Па выніках пераможцамі сталі 2 каманды. Адна з іх атрымала ў якасці прыза майкі з лагатыпам "Мы аршанцы - мы беларусы". Кампанію з такой назвай зараз ініцыявала аб'яднанне "Звяз". Іншай камандзе дасталіся камплекты самой гульні "1514". Акрамя таго, усе ўдзельнікі атрымалі па шакаладцы - як суцяшальныя прызы.
На заканчэнне сустрэчы перад удзельнікамі выступіў вядомы бард Андрэй Мельнікаў, які традыцыйна прыязджае ў Оршу на гадавіну Аршанскай бітвы.